7 ліпеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы ладзілася літаратурная кампазіцыя «Гучыць, ляціць купалаў голас…», прыстасаваная да дня нараджэння вялікага беларускага песняра Янкі Купалы.

Купала, Купалле і купал нябёс,

Куванне зязюлі ля струн лозаў ніцых…

Купала – Шлях Млечны птушыных бяроз,

Жывыя званы беларускіх крынічак.

(Ул. Карызна, «Пакуль ёсць Купала»)

Народ свята захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб лепшым сыне. Заўсёды будзе жыць у сэрцы беларускага народа Купала – паэт, драматург, публіцыст, без якога немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем слухалі песні ў выкананні ансамбля «Песняры», напісаныя на вершы Янкі Купалы: «Спадчына», «Малітва», «У ноч на Купалу».

І покуль жыць будуць людзі,

Покуль сонца будзе ўзыходзіць,

Жыць Купалы песня будзе

І імя яго ў народзе.

(А.Бачыла)

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.