26  сакавіка  ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшоў  вясёлы  экалагічны  ўрок  «Хай  б’ецца  зялёнае  сэрца  прыроды». Мэта  мерапрыемства  – выклікаць  у  дзяцей цікавасць  і  любоў  да  роднай  прыроды, навучыць  іх  гутарыць  з  ёй. Дзеці  з  вялікім  задавальненнем  удзельнічалі  у  конкурсе  знаўцаў  прыроды, экскурсіі  па  экалагічнай  сцежцы, пазнаёміліся  з  Чырвонай  кнігай  Беларусі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.