Да Дня абароны дзяцей  у Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшло свята дзяцінства «Хай дзяцінства звонкае смяецца».  Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа па маляўнічай кніжнай выставе  «Лета на планеце чытачоў», на якой былі прадстаўлены кнігі вядомых пісьменнікаў пра  лета. Юныя наведвальнікі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе загадак, гульнёвых праграмах, казачнай віктарыне. Павіншаваць дзяцей са святам прыйшоў настаяцель храма Пакровы Прысвятой Багародзіцы айцец Сергій, які пажадаў дзецям правесці летнія канікулы займальна і цікава. Увазе дзяцей быў прадстаўлены фільм аб узаемаадносінах у сям’і і  павазе да старэйшых.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.