Штогод 27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. З гэтай нагоды 30 студзеня супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа №3г. Дзятлава імя І.Ю.Філідовіча”, дзе для вучняў 8 класса правялі гадзіну памяці пад назвай “Жизнь в условиях смерти. Холокост”. Мерапрыемства было накіравана на азнаямленне вучняў з трагедыяй Халакоста, як адным з прыкладаў нялюдскасці. Дзеці даведаліся пра трагічныя падзеі “Крыштальнай ночы”, пра лагеры смерці “Асвенцым”, “Майданек”, “Трасцянец”, “Мінскае гета”, пра жахі, якія тварылі фашысты ў лагерах смерці: як марылі голадам, прымушалі да знямогі працаваць, катавалі, праводзілі злачынныя медыцынскія досведы, жыўцом спальвалі ў крэматорыях. Самае страшнае, шт осярод зняволеных у лагерах былі і дзеці. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар засяродзіла ўвагу на тым, што сёння тэма талерантнаці – адна з найважнейшых у нашым шмат нацыянальным грамадстве. Адным з прыкладаў і з’яўляецца трагедыя Халакоста, урокі якога заклікаюць не дапусціць, зберагчы, папярэдзіць, каб падобны генацыд не паўтарыўся.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.