1 лістапада споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння  нашага земляка беларускага пісьменніка — Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка. З гэтай нагоды ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” ладзілася літаратурная гадзіна “Хараство і боль жыцця”. На мерапрыемствазавіталідзеці аздараўленчага лагера “Весяльчак” мясцовай школы з настаўніцай Чайка Святланай Аляксееўнай. Бібліятэкар паведала аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, зачытала ўрывак з апавядання “Маці”, пазнаёміла з кніжнай паліцай“ Вячаслаў Адамчык — пісьменнік на ўсе часы”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.