Ёсць падзеі, забыцца якія ні ў якім разе нельга — памяць быццам засцерагае нас ад іх паўтарэння. Няма для чалавека нічога страшней вайны. Гібель салдат — гэта нязменна трагедыя і гора. Але нават на вайне страшным злачынствам з’ўляецца знішчэнне мірных жыхароў. Да дня памяці ахвяр “Хатыні” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў выставу-памяць “Хатынь: памяць і боль”.