12 лістапада ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках патрыятычнага праекта “Нам жить и помнить” прайшоў інфармацыйны час “Холокост. Горькая правда земли”, які  быў прымеркаваны да Міжнароднага дня супраць фашызму. Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі для прысутных змястоўны аповед, які раскрыў вытокі зверстваў над рознымі народамі. Страшным напамінам аб лютых зладзействах прагучала відэапасланне з мінулага — ліст беларускай дзяўчынкі Каці Сусанінай, якая трапіла ў рабства да гітлераўскага памешчыка. У якасці экспертаў на мерапрыемства былі запрошаны пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, спецыяліст па турызме, экскурсавод раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра, краязнаўца Алена Абрамчык, капітан ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Андрэй Лаўнік. Яны паведамілі прысутным аб знаходках і новых фактах Халакосту на Дзятлаўшчыне.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.