17лістапада падчас выезда па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі — бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія-пасяленне № 26” бібліятэкары правялі інфармацыйны час “Холокост. Горькая правда земли” ён быў прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы супраць фашызму, расізму і антысемінтызму. Бібліятэкары расказалі прысутным пра гісторыю сумнай даты, паведамілі пра тое, што ў ноч з 9 на 10 літапада 1938 года пачаўся масавы яўрэйскі пагром у Германіі, які атрымаў назву “Крыштальнай ночы”, або “Ночы разбітых вітрын”. Страшным напамінам аб лютых зладзействах прагучала відэапасланне з мінулага — ліст беларускай дзяўчынкі Каці Сусанінай, якая трапіла ў рабства да гітлераўскага памешчыка.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.