Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, для вучняў 1-6 класаў Жукоўшчынскай базавай школы, прайшла літаратурная споведзь “Холокост – миру помнить завещаем” у філіяле “Жукоўшчынская СБк”. Ва ўступным слове бібліятэкар расказала, што сённяшняя сустрэча прысвечана памяці ахвяр нацызму. Патлумачыла, чаму менавіта 27 студзеня штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. З заміраннем сэрца рабяты слухалі аповед пра лагеры смерці, пра масавае знішчэнне людзей, пра варварскія метады, якія праводзілі фашысты над ахвярамі халакосту, пра выпрабаванні хімічных прэпаратаў на людзях, прачыталі ўспаміны людзей, якія сталі сведкамі гэтых трагічных падзей і якія перажылі страшныя гады вайны.Тэма мерапрыемства для падлеткаў, дала магчымасць яшчэ раз зазірнуць у мінулае і абмеркаваць жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і генацыду ў цэлым. Інфармацыйным суправаджэннем мерапрыемства стала кніжная выстава “Без срока давности”, на якой прадстаўлена літаратура з фонду бібліятэкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.