Працягваем зімовае падарожжа з бібліятэкай-бібліобусам па аддаленых вёсках нашага раёна. 28 снежня ў рамках бібліятэчнага творчага фота-праекта ”Мы этой земли продолжение” Дзед Мароз,Снягурачка завіталі да жыхароў вёсак Клішавічы, Ахонава, Боцкавічы, Таркачы, Навасёлкі, каб павіншаваць з надыходзячымі святамі і падарыць святочны настрой. Бібліятэкар бібліобуса ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” Марына Лапушка разама з Марынай Варган і Ірынай Бакшук, супрацоўнікамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК ”Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” шчыра павіншавалі чытачоў, пажадалі моцнага здароў’я, дабрабыту, светлых, напоўненых радаснымі весткамі дзён.