Святам кнігі  «Хоровод хороших книжек для девчонок и мальчишек» распачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”.  Гэта свята прысвячалася кнізе, бо менавіта кніга суправаджае чалавека ўсё жыццё, па кнігах ён вучыцца, з кнігай адпачывае ў вольную хвіліну. З кожнай перагорнутай старонкай мы становімся больш разумнымі, чулымі, разважлівымі. Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе «Мы героі казак – адгадай без падказак», адказалі на пытанні віктарыны «Золата здабываюць з зямлі, а веды – з кнігі». Паўдзельнічалі ў краязнаўчых чытаннях “Літаратурнае сузор’е Дзятлаўшчыны”. У бібліятэцы была аформлена фотазона “Казкі сустракаюць сяброў”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.