29 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі было вельмі шумна і весела, таму што працягваецца Тыдзень дзіцячай кнігі. Сёння ён быў прысвечаны Дню вясёлых дзіцячых расказаў. У бібліятэку завіталі наведвальнікі аздараўленчага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава” і наведвальнікі аздараўленчага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”. Для іх ладзіліся гульня-падарожжа “Хоровод весёлых книжек про девчонок и мальчишек” і выстава-парад “Для вас, ребятишки, лучшие книжки!”. Дзеці ўдзельнічалі ў розных конкурсах, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, рухаліся разам з мультгероямі на фізкультхвілінцы, адгадвалі мелодыі з вядомых мультфільмаў.