05 красавіка ў рамках бібліятэчнага праекта “Библиотечная школа ЗОЖ” прайшоў Дзень здароўя “Хотим, чтоб стало модным – здоровым быть – свободным!”. Удзельнікамі сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”.Дзень здароўя — гэта нагода задумацца, як шмат значыць здароўе ў жыцці, і вырашыць, што трэба зрабіць, каб яго захаваць і ўмацаваць. На мерапрыемства была запрошана ўрач Дзятлаўскай раённай паліклінікі Латушка Паліна Дзмітрыеўна. Яна распавяла пра прычыны ўзнікнення інсульту — сярод іх цукровы дыябет, лішняя вага, стрэс і шкодныя звычкі — пра яго прафілактыку, падкрэсліла важнасць здаровага ладу жыцця, рэжыму харчавання, своечасовага кантролю артэрыяльнага ціску і прафілактычных аглядаў у тэрапеўта. З вялікай цікавасцю праслухалі рэкамендацыі спецыяліста па здаровым ладзе жыцця, задалі пытанні, якія цікавілі. Далей былі праведзены рухомыя і слоўныя гульні, хвілінкі пытанняў і адказаў. Напрыканцы мерапрыемства  Касцюк Галіна Эдвардаўна старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі “Беларускі Чырвоны Крыж” наглядна паказала, як аказаць першую дапамогу пацярпеламу. У аказанні дапамогі прынялі ўдзел і супрацоўнікі бібліятэкі. Падчас правядзення Дня здароўя кожны ўдзельнік задумаўся, як шмат значыць здароўе ў жыцці, і што трэба зрабіць, каб яго захаваць і ўмацаваць. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Дзень здароўя” і “Целебная полянка”, дзе кожны ўдзельнік мог пачаставацца прадуктамі правільнага харчавання.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.