Тэатральныя сустрэчы ў бібліятэцы — адно з напрамкаў бібліятэчнай дзейнасці ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы, а таксама найважнейшы сродак прыцягнення да чытання. Не выпадкова яшчэ А.С. Пушкін адзначыў: «Тэатр — гэта чароўны край!» У вясновы дзень падчас Тыдня дзіцячай кнігі Дзятлаўскую раённую бібліятэку наведалі выхаванцы ДУА  «Яслі – сад № 1 г.Дзятлава». Іх чакала лялечная пастаноўка «Калабок спяшаецца ў дзіцячы садок».  Але перад тым , як праглядзець спектакль бібліограф Марына Крупіца правяла для дзяцей бібліятэчна ̶ бібліяграфічны занятак «Хто – хто ў гэтым доме жыве?» Бібліятэкар Святлана Магера не пакінула па-за ўвагай і правілы паводзінаў у тэатры на прыкладзе верша А.Барто «У тэатры».  Казка пра калабка падабаецца ўсім дзецям. Галоўны герой спектакля маленькі і смешны, добры і кемлівы. Яму ўдаецца прайсці ўсе перашкоды, каб дабрацца да дзіцячага садка. Пасля прагляду пастаноўкі дашкольнікі атрымалі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі артыстаў, пераўвасобіцца ў розных казачных персанажаў. Сустрэча з дашкольнікамі прайшла ў рамках раённай прома  ̶  акцыі «Разам з кнігай мы расцём».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.