Не разоряйте птичьего гнезда,-
Так счастлива в своём жилище птица!
Мне больше , чем другому, боль знакома
Того,чья песня глохнет в холода,
Кто на земле живёт без дома.
К.Кулиев
1 красавіка планета адзначае Міжнародны дзень птушак – інтэрнацыянальнае экалагічнае свята.Асноўная мэта гэтага дня – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем птушак. У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны ў рамках краязнаўча – зкалагічнага праекта “ Ад чыстага пасёлка да зялёнай планеты” прайшоў урок экалагічнага этыкету “Хто лятае побач з намі?”. Да пачатку мерапрыемства ўвагу дзецей прывабіла выстава – знаёмства “Птушкі на кніжных старонках”, дзе прадстаўлена літаратура пра нашых пярнатых сяброў. Кнігі серыі “Маленькі прафесар” з якіх можна даведацца пра сімвал Беларусі — бусла, пра жыццё кулікоў, пра казадоя звычайнага, пра прыгожага і ганаровага лебедзя і інш.Зацікавіла дзяцей кніга “Крылатая дружына,або птушкі ў беларускім фальклоры”, дзе змешчаны старадаўнія беларускія легенды і паданні, павер’і, прыкметы, прысвечаныя птушкам.Вельмі спадабалася ўсім паданне пра голуба. Бог вайны Марс не змог пачаць новую вайну , бо ў яго перавёрнутым шлеме галубка звіла гняздо. З той пары голуб стаў сімвалам міру.Пазнаёміліся з прымаўкамі і пагаворкамі пра птушак,прачыталі вершы і зрабілі вывад, што берагчы і цаніць іх трэба не толькі сёння, але і ўвесь год, усё жыццё.