14 чэрвеня ў бібліятэцы ладзілася выстава-інфарміна «Хто са спортам сябруе – таго хвароба мінуе» (да адкрыцця ІІ-іх Еўрапейскіх гульняў – 2019). Бібліятэкар Марына Лапушка паведаміла чытачам, што спорт – гэта высакародная справа, дзе выхоўваецца характар. Чалавек, які займаецца спортам, захоўвае імкненне да поспеху на ўсё жыццё. У перыяд правядзення ІІ-іх Еўрапейскіх гульняў зусім не будзе лішнім даведацца нейкія падрабязнасці з гісторыі гэтай падзеі: як гульні паўсталі, як  праводзіліся,  хто станавіўся чэмпіёнам. Пытанняў можа паўстаць маса, адпаведна і крыніц, у якіх можна знайсці адказы, таксама даволі шмат. На гэтым шляху нашы лепшыя памочнікі – кнігі і перыядычныя выданні. Таму чытачам прапанавалі здзейсніць экскурсію па выставе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.