Не надта сёлетняя зіма спяшаецца парадаваць нас сцюдзёнымі марозамі і пухкім снегам. І толькі ўпрыгожаныя вуліцы і будынкі горада нагадваюць яго жыхарам пра надыход вясёлых навагодніх свят. Святочны настрой і адчуванне асобай казачнай атмасферы пастараліся стварыць работнікі бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” і зладзілі прыгожыя фотазоны, выстаўкі. Запрашаем вас наведаць нашы бібліятэкі і ўзяць кнігі для зімовага чытання, зрабіць фотаздымак на памяць каля фотазоны.