Цікава і з задавальненнем праводзяць свой вольны час дзеці ў час летніх канікул. У рамках летняй пляцоўкі “На хвалях летняга пазітыву” супрацоўнікі аддзела абслугоўвання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у правядзенні спартыўна–гульнёвай праграме “Хуткія, смелыя, спрытныя”. Яе для навучэнцаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ладзілі клоун Гоша (метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка) і Кошка Мурка (бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Лапушка), правілы бяспечных паводзінаў юным удзельнікам мерапрыемства нагадала і раздала наглядную прадукцыю інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш. Пасля невялікай размінкі дзеці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах “Баба Яга”, “Барон Мюнхгаўзен”, “Таўстуны”, “Ліса Аліса і кот Базіліа”, Афіцыянты” і інш.