23 лютага – Дзень абаронцы Айчыны, Дзень годных і моцных мужчын, сімвал мужнасці, доблесці і вайсковай славы. Кожны прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва ад малога да вялікага – гэта абаронца. Абаронцасваёй, хай маленькай, але Радзімы — свайго дома, сваёйсям’і.Да гэтага дня ў файе Казлоўшчынскай гарпасяковай бібліятэкі аформлена выстава-гонар “И это все о нем, о папе моем” з фотаздымкамі татаў, братоў, дзядоў, якія служылі ў арміі. Прысеўшы за столік, можна пазнаёміцца з армейскімі фотаальбомамі нашых чытачоў.