29 лістапада ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў паэтычны вянок «І кветкі ўмеюць размаўляць…». На мерапрыемств абылі запрошаны людзі сталага ўзросту, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць +”. Наведвальнікі здзейснілі падарожжа ў свет кветак, папоўнілі веды цікавымі звесткамі праіх. Пачыталі вершы пра кветкі любімых паэтаў: Аляксандра Блока “Старинные розы” Эдуарда Асадава “Хризантемы”, Наталлі Радзівілінай“ Любопытные тюльпаны”, Аляксандра Пушкіна “Цветок”, Сяргея Ясеніна “Ландыши”, ІванаБуніна “Полевые цветы”, Канстанціна Вальмонта “Цветы чисты” і “Лилии” іншых. Свет кветак таямнічы і цудоўны. Кветкі ўпрыгожваюць наша жыццё. Нездарма пра іх напісана шмат цудоўных вершаў.

 
              
