31 сакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшоў конкурс чытацкага майстэрства “І льецца радок пра родны куток”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла прысутных з мясцовымі паэтамі, прачытала вершы Г.Аблажэй, Г.Савіцкай, В.Бонда, Л.Сіняк пра родны край, сваю вёску. Затым дзеці прачыталі вершы, якія падрыхтавалі на конкурс. На жаль,  ўдзел прынялі  толькі пяць дзяўчынак, але ўсе яны стараліся выразна і прыгожа расказаць  свой верш. Аднак, конкурс ёсць конкурс. Першае месца атрымалі — Цімафейчык Валерыя і Хінько Даша. Місевіч Улада, Конышава Паліна і Бажок Віка –  другое месца. Усе атрымалі прызы і салодкія пачастункі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.