12 жніўня ў Наваельнянскай ГПБц была падрыхтавана і раскрыта кніжная выстава «І лік святы нам душу грэе…». Рэлігія — гэта, перш за ўсё, сіла для аб’яднання свету, а не разладу. Гісторыя чалавечай культуры і цывілізацыі — гэта, шмат у чым, гісторыя рэлігій. Пачуццё агульнай веры, як паказвае гісторыя, з’яўляецца адным з вядучых аб’ядноўваючых людзей фактараў, таму галоўная ідэя выставы вельмі простая: “Рэлігія павінна служыць прычынай для яднання”. Што ж, гэта добрая нагода яшчэ раз звярнуць увагу на ролю рэлігіі ў сучасным свеце. Гаворачы аб папулярызацыі духоўна-маральнай літаратуры, хочацца акцэнтаваць увагу на ролю і значэнні асветнікаў ў развіцці гісторыі Беларусі і яшчэ раз нагадаць імёны тых, хто займаўся асветніцкай дзейнасцю, заклаў падмурак асветніцтва і кнігадрукавання на Беларусі — Сімяон Полацкі, бацюшка Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны і інш.