Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ліра” Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтра духоўна – мастацкай спадчыны прайшло пад назвай “І плыве твой вянок, і звініць тваё слова”. Паэтычны вернісаж быў прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння непаўторнай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Памяці Жэні Янішчыц”. Удзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэтэсы, прагучалі вершы паэтэсы з кнігі лірыкі “Каліна зімы” і “У шуме жытняга святла”, а таксама вершы беларускіх паэтаў В.Шніпа, А.Васілевіч прысвечаныя ёй.