Надыход вясны заўсёдывыклікае самыя светлыя і станоўчыя эмоцыі. Усё, што дорага кожнаму з нас, што выклікае самыя цёплыя пачуцці і прымушае біцца сэрца, непарыўна звязана з вобразам Жанчыны. Менавіта таму ў першыя дні вясны, напярэдадніМіжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка прымалі віншаванні чытачкі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, якія абслугоўваюцца праз бібліятэку-бібліобус. 2 сакавіка ў рамках творчага бібліятэчнага фота-праекта перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса ”Мы этой земли продолжение”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяцідля жыхарак вёсак Яцвезь, Апаліна-Басіна,Каменка, Хадзяўляны, Савічы ладзілася  акцыя “І поўняцца любоўю жанчын душы…”. Жанчыны пачулі пажаданне яркага свята, вясновага настрою,пяшчоты і клопату аддзяцей і ўнукаў. На памяць атрымалі каляровыя віншавальныя паштоўкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.