28 снежня дзеці школьнага лагера “Весяльчак” ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа” разам з настаўнікамі Жых Наталляй Вячаславаўнай і Лазовік Аллай Уладзіміраўнай наведалі філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка–цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”. Бібліятэкар правяла невялікую экскурсію па бібліятэцы, навагоднюю віктарыну “І прыходзіць Новы год”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з кніжнай выставай кніг пра зіму і Новы год.

