Жукоўшчынская сельская бібліятэка- цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны сумесна з аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  прынялі ўдзел у свяце паэзіі, прымеркаваным да Года народнага адзінства і  памяці  паэтаў —  землякоў  І.Дварчаніна, П.Граніта, В.Струменя і Г.Праменя. Удзельнікі сустрэчы наведалі малую радзіму мясцовых паэтаў. Затым імпрэза перамясцілася ў Жукоўшчынскі дом культуры. Увазе ўдзельнікаў была прапанавана кніжная выстава “Мы адзіны — любоўю да Радзімы”,  дзе была прадстаўлена літаратура для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю роднага краю, любіць сваю зямлю, яе маляўнічую прыроду, шчырых і працавітых людзей.

Гасцей вітаў краязнавец Валерый Петрыкевіч, які запрасіў выступоўцаў падзяліцца сваёй творчасцю.Журналіст, краязнавец, пісьменнік, паэт Сяргей Чыгрын прэзентаваў дзятлаўскі літаратурны альманах паэзіі паэтаў Дзятлаўшчыны –“Ятранка”. Госці свята чыталі свае вершы. Настаўніца ДУА

”Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа” Л.Шаркут разам з навучэнцамі чыталі творы нашых паэтаў — землякоў П.Граніта, І.Дварчаніна. Гучалі тут вершы і нашых зямлячак — паэтак Раісы Лакіза і Алены Абрамчык.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.