Да 90-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” прайшла сустрэча з кнігай “І скажа той, хто народзіцца”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з цудоўнымі творамі пісьменніка. Увазе чытачоў была прапанавана выстава – партрэт, дзе прадстаўлены творы пісьменніка, летапіс жыцця і творчасці нашага земляка.