14 чэрвеня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБЦ” ладзілася літаратурная гасцёўня “І сёння з намі Колас і Купала”. Сюды завіталі наведвальнікі летняга лагера “Здаравячок”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю паэтаў, паказала відэаролік “Падарожжа па родным мясцінам Купалы і Коласа”. Сіняк Ксенія, Цімафейчык Валерыя, Мазоль Ганна і Цяцерына Маргарыта прачыталі вершы Купалы і Коласа. Дзеці адказалі на пытанні віктарыны і адгадалі анаграмы.