Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла гадзіна гістарычных фактаў “И ужаснулась земля…”. Удзел ў мерапрыемстве прынялі вучні 7 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар агучыла словы І.Баўэра, даследчыка Халакосту: “Памяць пра Халакост неабходна, каб нашы дзеці ніколі не былі ахвярамі, катамі альбо раўнадушнымі наглядальнікамі”.Вучні даведаліся пра сур’ёзныя, сапраўды трагічныя падзеі Халакосту, якія прывялі да знішчэння адной трэці яўрэйскага народу і незлічонай колькасці прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, пра канцэнтрацыйныя легеры  “Асвенцым”, “Майданек”, “Трасцянец”, “Мінскае гета” і іншыя. Напрыканцы мерапрыемства  бібліятэкар засяродзіла ўвагу на тым, што мы  абавязаны ведаць прычыны Халакосту, абавязаны думаць пра тое, чаму такое стала магчымым, і рабіць усё, каб гэты жах ніколі больш не паўтарыўся. Захаваецца памяць – захаваецца народ. Мерапрыемства суправаджалася відэаролікамі — “Хрустальная ночь”, “Бабий Яр”, прагучала песня “Бухенвальдский набат”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.