В чём волшебство поэзии?
Возможно, в обнажение чувств?
В способности затронуть сердца струны?
Ведь могут же слова, слетающие с уст,
Счастливым сделать день угрюмый.
А может, это просто наваждение?
И всё ж, покуда существует свет,
За строчкой строчку, словно ожерелье,
Нанизывает медленно слова … поэт.
А.С.Пушкин
21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. Паэзія — гэта, напэўна, адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Выказваць свае пачуцці ў вершаванай форме, захоўваць у рыфме сваё светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, адначасова звяртаючыся да мільёнаў і застаючыся пры гэтым сам — насам з сабой, — на гэта здольная толькі паэзія, найвялікшае з мастацтваў, створаных чалавекам. Менавіта напярэдадні гэтага свята 16 сакавіка адбылося першае пасяджэнне аматарскага абʼяднання “Праменьчыкˮ, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для людзей з фізічнымі абмежаванымі магчымасцямі. Для іх ладзілася чытанне на біс і кніжная выстава“И в каждой строчке вдохновенье…”, на якой прадстаўлены паэтычныя зборнікі вялікіх рускіх паэтаў мінулага і сучаснасці. Падчас мерапрыемства ішла гаворка аб гісторыі свята, гучалі вершы Пушкіна, Ясеніна, Ахматавай, песні на вершы С. Ясеніна, Б. Пастэрнака і іншых паэтаў.