Усё мяняецца няўмоўна,
усё мяняецца няспынна,
а ты-ніяк, а ты-ніколі,
любоў да маці, да жанчыны.
А. Салтук
14 кастрычніка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры развіцця і падтрымкі чытання да Дня маці быў праведзены літаратурны агляд “И в осени своя есть прелесть …!”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Сумленне завецца словам каротким — мама”. Прысутныя пазнаёміліся з выставай, з творамі пра маці. Бібліятэкар павіншавала прысутных са святам і пажадала здароўя, дабрабыту.