“І вечным застанецца слова…” – пад такой назвай прайшла прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай экспазіцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства і друку ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў бібліятэкі з гісторыяй узнікнення беларускага друкаванага слова, першадрукарамі. Падчас прэзентацыі бібліятэкар правяла для наведвальнікаў бібліятэкі гістарычнае падарожжа “Вытокі і сучаснасць беларускага пісьменства і друку”, коратка пазнаёміла прысутных з гісторыяй беларускага друкаванага слова, а таксама з сучаснымі беларускімі выданнямі мастацкай і гістарычнай літаратуры.