Адзін дае людзям ізлішкі,
Другі ўсё, што мае. Я гэткі;
Пяю з надтрэснутым сэрцам,
Апошні свой скарб аддаю.
Максім Багдановіч
У кожнага народа ёсць асобы, якімі ён асабліва ганарыцца. Максім Багдановіч – геній беларускай зямлі, які здолеў здейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг –стаць адной з першых зорак на небасхіле нацыянальнай паэзіі, застацца лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры. Яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам. Да юбілейнай даты, 130 –годдзя з дня нараджэння паэта, у ДУК”Дзятлаўская раённая бібліятэка” аформлена выстава – юбілей “І жыве твой радок”. Экспануюцца цікавыя фотаматэрыялы, якія дапамогуць лепш пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам паэта. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены зборнікі твораў паэта, крытычна – архіўныя зборнікі, кнігі ўспамінаў.