Ікона Багародзіцы, якая з’явілася ў Жыровічах, ушаноўваецца праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворная. Свята іконы адзначаюць 20 мая. На месцы з’яўлення іконы стаіць Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр. Да 550 – годдзя з’яўлення іконы Божай Маці супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Ікона Божай Маці Жыровіцкай”, на якой прадстаўлены кнігі пра Ікону Божай Маці, Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, брашуры Жыровіцкага манастыра, закладкі “Свет пад кніжнай вокладкай”, буклеты “Чытаем дзецям праваслаўную кнігу”.