Бібліятэцы ў XXI стагоддзі патрэбныя прафесіяналы, здольныя арыентавацца ў зменлівым свеце. Бібліятэка сёння — гэта інфармацыйны цэнтр, яна разбурае свае фізічныя межы, пераходзіць з рэальнай прасторы ў віртуальную. З аднаго боку, яна прапануе доступ да інфармацыйных рэсурсаў, прадстаўленых у сетцы інтэрнэт, з іншага — стварае ўласныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы, даступныя за яе фізічнымі сценамі: базы даных, калекцыі алічбаваных дакументаў, вэб-сайты і вэб-парталы, электронныя каталогі. Сёння інфармацыйна-бібліяграфічная работа будуецца ў большай ступені на фарміраванні ўменняў, звязанных з пошукам інфармацыі, а таксама на асваенні навыкаў аналізу і сінтэзу атрыманай інфармацыі. Бібліятэка — адкрыта для развіцця новых напрамкаў і рэалізацыі нестандартных праектаў. Вось чаму важна абнаўляць прафесійныя веды, уменні. Існуюць розныя формы павышэння кваліфікацыі: курсы, школы, семінары, канферэнцыі, экскурсіі. 27 лютага ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для бібліятэкараў сельскіх бібліятэк адбылася школа вучобы “Інфармацыйна–бібліяграфічная дзейнасць сельскай бібліятэкі”. Асноўная тэма занятка — ўменне карыстацца электронным каталогам. Бібліятэкары пазнаёміліся з больш поўнай характарыстыкай электроннага каталога, навучыліся граматна фарміраваць запыт, асвоілі навык аналізу і сінтэзу інфармацыі ў простым і пашыраным пошуку.