1 снежня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла пазнавальная гутарка “СПИД.Только факты” . Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам, яго ўдзельнікі-навучэнцы 8 класа Наваельнянскай сярэдняй школы. Была падрыхтавана прэзентацыя. Размова ішла аб смяротным вірусе, яго прыкметах, шляхах перадачы і прафілактыцы.Да мерапрыемства была падрыхтавана і раскрыта інфармацыйная выстава “Образ жизни – ЗДОРОВЫЙ!”.

