10 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з наведвальнікамі аздараўленчага лагера «Вектар», што працуе пры ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» ладзіў бібліятэчна-бібліяграфічны занятак «Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі». Дзеці пазнаёміліся з інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі, які ўключае ў сябе электронны каталог, бібліятэчны фонд, картатэкі і інш. Пасля мерапрыемства дзеці наведалі чытальню пад адкрытым небам «Кніжная вясёлка лета», дзе правялі астатак вольнага часу на свежым паветры, гуляючы ў развіваючыя і рухомыя гульні.