3 ліпеня работнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці і аддзела абслугоўвання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі інтэрактыўную пляцоўку “Дзятлава. Незабыўныя дні вызвалення”. На інтэрактыўнай пляцоўцы была прадстаўлена фотавыстава “Пераможнай даце – 80 гадоў” і творчая кніжная інсталяцыя “80 гадоў мірнага неба для кожнай сям’і”. Адна кампазіцыя была сабрана з кніг у форме танка Т-34, прадметаў, якія суправаджалі салдата па ваенных дарогах, другая – гэта дом з гняздом бусла – сімвалам нацыянальнай чысціні і адраджэння, сямейнага шчасця.Таксама работнікі бібліятэкі падрыхтавалі забавы для дзяцей, якія з задавальненнем прыходзілі пагуляць у вялікія шашкі і рыбалку, памаляваць, паскладваць пазлы.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.