У рамках бібліятэчнага праекта па прававому выхаванню «Закон і права» пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” працуе аматарскае аб’яднанне «Прававы лабірынт». Удзельнікі аб’яднання — вучні 9б класа ДУА “СШ № 3 г. Дзятлава”. 26 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне аб’яднання пад назвай “Інтэрнэт: свабода і адказнасць”. Яно ладзілася ў форме актуальнай размовы. Была запрошана загадчык Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Перажок Эдзіта Аляксандраўна. Пад час размовы яна папярэдзіла падлеткаў аб адказнасці за правапарушэнні ў інтэрнэт-прасторы і растлумачыла правілы бяспечнага карыстання паслугамі Інтэрнэта. Пазнаёміла з прававымі нормамі, якія ўстанаўліваюць юрыдычную адказнасць за дзеянні ў Інтэрнэце. Мерапрыемства прайшло ў цікавай і захапляючай атмасферы. Дзеці задавалі хвалюючыя іх пытанні, на якія атрымалі прафесійны адказ. Упэўнены — атрыманую інфармацыю яны засвоілі і будуць помніць, што правапарушэнні ў віртуальнай прасторы нясуць за сабой адказнасць.