Дзятлаўская раённая бібліятэка працягвае збіраць сяброў на інтэрактыўнай пляцоўцы “Летняя книжная Вселенная детства”. 13 чэрвеня з наведвальнікамі летніка “Эрудыт”, что працуе на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава супрацоўнікі правялі гульню – падарожжа “К нам приходят пушкинские сказки, яркие и добрые”і літаратурную – гульню “Дзень нараджэння Пушкіна”, якія былі прысвечаны 225- годдзю з дня нараджэння А.С.Пушкіна.Творы А.С.Пушкіна ўваходзіць у наша жыццё з самага дзяцінства. Падчас гульні на пляцоўку завіталі казачныя героі: Баба – Яга, Кот вучоны, паштальён Печкін.З імі ўдзельнікі здзейснілі падарожжа па творах Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна: адказвалі на пытанні, гулялі ў рухомую гульню “Море волнуется”, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах: “Хто як кажа”, “Жывёлы ў казках Пушкіна”, “Лікі ў казках”, “Забытыя рэчы” і іншыя. У літаратурным конкурсе “Казачныя радкі” ўспаміналі і працягвалі прапанаваныя ўрыўкі з твораў паэта. Дзеці пазнаёміліся з яркімі і маляўнічымі кнігамі Аляксандра Пушкіна з фонду бібліятэкі. Бібліятэкар парэкамендавала дзяўчынкам і хлапчукам абавязкова чытаць казкі Пушкіна, бо ў іх праслаўляецца розум і кемлівасць, а галоўнае – заўсёды перамагае дабро!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.