Гэтай ісціне веру даўно
І яна для мяне, як замова:
У людей ёсць багацце адно —
Чалавечае добрае слова …
С.Законнікаў

Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. І сёння гонар і абавязак ўсіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. 21 лютага у рамках бібліятэчнага творчага фота – праекта перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса “Мы этой земли продолжение”для жыхароў вёсак Азяраны, Бернатаўшчына, Кажухоўцы , Ведравічы, Нарбутавічы, Змяёўцы, Міклашы ладзілася літаратурная вітрына выданняў беларускіх аўтараў да Міжнароднага дня роднай мовы. Увазе чытачоў  былі прапанаваны  творы  класікаў  беларускай літаратуры, раманы і аповесці сучасных пісьменнікаў, перыядычныя выданні на беларускай мове. У гэты дзень сваіх  чытачоў “знайшлі” часопісы ”Полымя”, Нёман”, ”Гаспадыня”, ”Вожык”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.