2 лютага ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы з супрацоўнікамі калектыва адбылася гутарка-папярэджанне «Каб не было бяды». Намеснік начальніка РАНС Кухарчык Сяргей Іванавіч распавёў аператыўную інфармацыю па Гродзенскай вобласці, раёне. Прывёў прыклады пажараў, звязаных з парушэннем эксплуатацыі электрапрыбораў, а таксама як сябе засцерагчы, нагадаў правілы пажарнай бяспекі ў побыце, парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Напрыканцы гутаркі Сяргей Іванавіч адказаў на хвалюючыя пытанні прысутных.