У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы- цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў агляд літаратуры “Каб не мялець душой – будзем чытаць І.Шамякіна”. Ён быў праведзены для вучняў 11 класа ДзУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”.Для ўвагі чытачоў была прадастаўлена аднаіменная кніжная выстава-юбілей. Бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, пяру якога належаць 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 тэатральных п’ес, некалькі дзясяткаў апавяданняў і чатыры зборнікі ўспамінаў. І акурат цяпер, калі адзначаецца сотая гадавіна з дня яго нараджэння, у кожнага ёсць нагода зазірнуць у гэты творчы арсенал, каб яшчэ раз акунуцца ў мастацкі свет сапраўды народнага пісьменніка.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.