21 ліпеня Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка — цэнтр агульнадаступнай інфармацыі прыняла ўдзел у святкаванні дня пасёлка “Каб памяталі”, прысвечанае Дню вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Казлоўшчына была вызвалена ў ліпені 1944 года, з таго часу мінула ўжо 75 гадоў. Работнікі бібліятэкі арганізавалі выставу — памяць “Нам жыць і помніць”, выставу — прапанову “Край мой – гонар мой”, да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Для жадаючых сфатаграфавацца была арганізавана фотазона.