15 лютага адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Праменьчык», якое прысвечалася 30 ̶ годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэта каментаваны агляд літаратуры «Рэха Афганскай вайны» і краязнаўчая хвіліна «Каб памяталі, каб не забывалі» (да 50 ̶ годдзя з дня нараджэння Дзмітрыя Лазовіка ̶ ўдзельніка вайны ў Афганістане). Бібліятэкар расказала гасцям аб мужнасці, стойкасці і гераічнасці нашых салдат, якія прымалі ўдзел у ваенных падзеях у Афганістане, пазнаёміла з мастацкімі і дакументальнымі кнігамі. Вядучая адзначыла, што гэтая вайна назаўжды застанецца ў памяці ̶ яна будзе жыць у вершах і воінскіх песнях. Падчас сустрэчы гучалі вершы «Калыханка» і «Гарыць зорка над Кабулам», ўшанавалі памяць нашага земляка, які загінуў у Афганістане ̶ Дзмітрыя Лазовіка.