Да Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 26 чэрвеня прайшоў шок-урок «Кайф або Life?». Бібліятэкары абмяркавалі з падлеткамі прычыны, з-за якіх  пачынаюць прымаць наркотыкі, расказалі пра шкоду наркотыкаў, гэтак жа распавялі дзецям аб тым, як важна адмовіцца ад шкодных звычак і захаваць сваё здароўе. На мерапрыемстве падлеткі чыталі лісты,  споведзі маладых наркаманаў, узятых з перыядычнага друку. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Наркаманія — павуцінне зла”, на якой  прадставілі кнігі, прысвечаныя праблемам наркаманіі і яе прафілактыцы, гісторыі захворвання і шляхах перадачы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.