13 снежня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Любазнайка”, якое працуе пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Напярэдадні надыходзячых святаў бібліятэкары правялі навагодні экспрэс- карнавал “Как мир встречает Новый год”. Напачатку мерапрыемсва ўдзельнікі даведаліся адкуль пайшла традыцыя прыбіраць святочнае дрэва, якія ёлачныя ўпрыгожванні былі актуальныя ў розныя часы.Падчас мерапрыемства дзеці прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах: ”Лучший мотальщик”, “Наряди ёлку”, “Отгадай предмет”, віктарынах, адгадвалі загадкі пра сімвал Новага года. Вельмі цікава прайшла інтэрактыўная гульня “Новогодняя мозаика”. На прыканцы мерапрыемства дзяцей чакаў сюрпрыз ад Дзеда Мароза –гэта  віншавальная паштоўка і салодкія пачастункі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.