З 20 па 30 верасня 2022 года стартавала рэспубліканская інфармацыйная акцыя “Наркотики. Ответственность. Последствияˮ, накіраваная на тлумачэнне непаўналетнім і іх бацькам наступстваў ўжывання і адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. 21 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў межах акцыі ладзіў урок-рэкамендацыю “Как не попасть под чужое влияниеˮ з вучнямі 7 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлаваˮ з класным кіраўніком Урбан Святланай Уладзіміраўнай. На мерапрыемстве прысутнічала валеолаг-метадыст ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогііˮ Юрэня Наталля Іванаўна, якая распавяла дзецям інфармацыю па тэме “Фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыка шкодных звычакˮ. Загадчык Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыяй Перажок Эдзіта Аляксандраўна расказала аб адказнасці за распаўсюджванне і ўжыванне наркатычных, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, адбыўся прагляд прэзентацыі на прававую тэматыку. Для замацавання атрыманай інфармацыі ладзілася гульня-віктарына “Жыццё без наркотыкаўˮ . Спадзяёмся, што сустрэча пакінула ў душы кожнага ўпэўненасць весці толькі здаровы лад жыцця і будаваць светлае будучае без наркотыкаў.