Працягвае сваё падарожжа чароўны куфэрак “Ларец книгоЧЕЯ”. 15 лістапада ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для маленькіх гледачоў ладзіўся лялечны спектакль “Как Петушок друзей искал”. Дзеці з задавальненнем назіралі за тым, як Пеўнік хацеў знайсці сабе сяброў сярод лясных жыхароў. А здарылася так, што сапраўднымі сябрамі сталі дзеці з дзіцячага садка, якія дапамаглі Пеўніку выратавацца ад лясных жывёл.