16 студзеня лялечны тэатр “ЧытайКА” Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасіў юных гледачоў на пастаноўку лялечнагаспектакля “Как Петушок друзей искал”. На мерапрыемства завіталі навучэнцы першых класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча” з класнымі кіраўнікамі. З дзецьмі вялася гаворка аб сапраўдных сябрах. Бібліятэкар правяла гульні “Кто с кем дружит?”, “В нашем зале все друзья” і “Казачную віктарыну” аб сяброўстве ў казках. Пеўнік хацеў знайсці сабе сяброў сярод лясных жыхароў, а так здарылася, сапраўднымі сябрамі сталі ўдзельнікі мерапрыемства.